Мілінкевіч: Трэба проста паставіць курс на самастойнасць дзяржавы

Лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв'ю Еўрарадыё разважае тыя крокі, якія, на яго погляд, варта было б рабіць кіраўніцтву краіны ва ўмовах абвастрэння беларуска-расійскіх адносінаў. Аляксандр Мілінкевіч: "Беларусь павінна быць незалежнай, а з Расіяй быць у добрасуседскіх, узаемавыгадных, раўнапраўных адносінах. І мяжа паміж самастойнымі краінамі мусіць быць. Іншая справа, як яна ўсталёўваецца: са скандаламі ці пасля перамоваў. Але мы не лічым, што саюзная дзяржава павінна будавацца. Гэта заўсёды будзе паглынанне Беларусі".

Што да пазіцыі, якую можа заняць у цяперашняй сітуацыі Еўрасаюз, Аляксандр Мілінкевіч кажа наступнае:

"Не думаю, што Еўропа ў адказ на тое, што малако не прадаецца ў Расіі, зараз скупіць усё беларускае малако... Трэба проста паставіць курс на самастойнасць дзяржавы. І тады з Расіяй адрэгулююцца адносіны, яны павінны быць рынкавыя, а не так званыя братэрскія. Рынкавыя адносіны ўсё рэгулююць і я ўпэўнены, што мы ў бліжэйшы час перайдзем на такія. І з Еўропай будзе тое самае. Еўропа зацікаўленая не ў тым, каб кожны раз рэагаваць на пэўныя праблемы, а ў тым, каб стабілізаваць беларускую эканоміку, мадэрнізаваць яе і каб зрабіць Беларусь больш незалежнай краінай". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі