Мілінкевіч у Бундэстагу абрынуўся з крытыкай на палітыку Еўропы
Сёння на паседжанні Камітэта міжнародных спраў Бундэстага лідэр
аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч выступіў з
крытыкай еўрапейскай палітыкі, скіраванай на аднаўленне кантактаў з
дыктатурай Аляксандра Лукашэнкі. Мілінкевіч адзначыў, што палітычная ізаляцыя рэжыма з боку Еўропы не паспрыяла дэмакратызацыі Беларусі і не мела карысці для беларускага народа.
Палітык падкрэсліў, што быў і застаецца прыхільнікам дыялогу аб’яднанай Еўропы з нашай краінай, але толькі пры абавязковай ўмове — выканання рэжымам шэрагу крокаў на збліжэнне, першымі з якіх павінны стаць вызваленне ўсіх палітвязняў і свабода прэсы.
Пасля выступу адбылася сустрэча Мілінкевіча з дарадцамі канцлера Нямеччыны Ангелы Меркэль, паведамляе прэс-служба палітыка.
Фота з сайту www.milinkevich.org