А. Мілінкевіч: Я хацеў бы, каб рэгістрацыя Руху была толькі пачаткам

Міністэрства юстыцыі зарэгістравала Праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне "Рух "За Свабоду". З чацвёртага разу. Відавочна, што гэтая падзея стала магчымай, дзякуючы перамовам паміж ЕС і Беларуссю.  З гэтым згодны і лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч:

"Я думаю, што сапраўды ўлада хоча працягваць дыялог. Яна разумее, што для Беларусі гэта вельмі важна, асабліва эканамічнае супрацоўніцтва з Еўропай. І ўмовамі Еўразвязу было вызваленне вязняў і рэгістрацыя незалежных дэмакратычных арганізацый. І ўлада выконвае гэтыя крокі".

Мілінкевіч спадзяецца, што мы сталі сведкамі пачатку працэсу легалізацыі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, і што на рэгістрацыі Руху ён не закончыцца.

Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі