Мілінкевіч заклікаў Еўропу да перамоваў з рэжымам

нягледзячы на жорсткія дзеянні міліцыянтаў 19-20 снежня. Інакш, лічыць палітык, Беларусі пагражае далейшая ізаляцыя.

Мілінкевіч выключае аксамітную рэвалюцыю ў Беларусі кшталту той, што адбылася ва Украіне. Людзі ў Беларусі жывуць у такім жа "жорсткім аўтарытарным рэжыме", які ў свой час быў у ГДР.

Беларускі апазіцыйны палітык не выключае ў будучыні новай хвалі рэпрэсій. Мілінкевіч рэзка скрытыкаваў станоўчыя выказваньні дэпутата Бундэстагу ХДС назіральніка ад АБСЭ Георга Шырмбэка адносна адсутнасці махлярства на выбарах у Беларусі 19 снежня.

"Такія выказванні наносяць вялікую шкоду"
, адзначыў Аляксандар Мілінкевіч у інтэрвію нямецкаму выданьню "Focus", перадае Радыё Свабоды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі