Мінабароны прызнала сапраўдным змешчаны ў інтэрнэце аўдыёзапіс лётчыкаў
Міністэрства абароны Беларусі фактычна прызнала сапраўднасць размешчанага ў інтэрнэце аўдыёзапісу. На ім адбываюцца перамовы дыспетчара на аэрадроме ў Радаме з адным з беларускіх пілотаў знішчальніка Су-27УБМ1. 6 верасня ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала ў праграме "Арсенал", якую рыхтуе тэлекампанія Міністэрствы абароны "ВАЕНТВ", быў паказаны сюжэт пра катастрофу беларускага знішчальніка на польскім авіяшоў. Як адзначае БелаПАН, кадры падзення самалёта суправаджаліся аўдыёзапісам перамоваў і субтытрамі.
Ніякіх афіцыйных каментароў з гэтай нагоды не было і няма.
Ніякіх афіцыйных каментароў з гэтай нагоды не было і няма.