Мінабароны Расіі сцвярджае, што на "Маскве" загінуў толькі адзін чалавек
Мінабароны Расіі сцвярджае, што на ракетным крэйсеры "Масква" загінуў толькі адзін чалавек. Яшчэ 27 членаў экіпажу лічацца зніклымі без вестак. 396 чалавек былі эвакуяваныя. Дагэтуль афіцыйна Мінабароны РФ заяўляла, што "эвакуяваныя ўсе". Пры гэтым іх не паказвалі тэлеканалы, на адзіным відэа была невялікая група.
Паводле неафіцыйных крыніц, загінула, як мінімум, некалькі дзясяткаў чалавек. Украінскі бок дапускаў, што маглі загінуць сотні.
Мінабароны РФ і цяпер не прызнае, што крэйсер быў патоплены ўкраінскімі ракетамі. Заяўляецца, што "у выніку пажару 13 красавіка ракетны крэйсер "Масква" атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні з-за дэтанацыі боезапасу". Патушыць пажар не ўдалося.
Тым часам Украіна прызнала патоплены ў Чорным моры расійскі крэйсер "Масква" аб'ектам сваёй падводнай культурнай спадчыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.