Мінабароны РФ пагражае ўдарамі па кіраўніцтву Украіны ў Кіеве
Мінабароны РФ пагражае ўдарамі па кіраўніцтву Украіны ў Кіеве. Падставай для гэтага называюцца "спробы дыверсій і нанясенне ўдараў украінскімі войскамі па аб'ектах на тэрыторыі Расіі".
"Калі падобныя дыверсіі працягнуцца, У[зброенымі] С[іламі] РФ будуць нанесены ўдары па цэнтрах прыняцця рашэнняў, у тым ліку ў Кіеве, ад чаго расійская армія дагэтуль устрымлівалася", — заявілі ў сераду ў Мінабароны Расіі.
Як вядома, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з першага дня вайны знаходзіцца ў Кіеве. Украінскія ўлады заяўлялі, што былі спынены спробы расійскіх дыверсантаў арганізаваць замах на яго. Аднак ракетных удараў па ўрадавым квартале ва ўкраінскай сталіцы не было (сам Кіеў перажыў ужо шматлікія абстрэлы).
Як вядома, украінскія ўлады афіцыйна не прызнаюць правядзенне дыверсій на тэрыторыі РФ (найбольш такіх выпадкаў зафіксавана ў Белгарадскай вобласці).
"Мы гатовыя да любых сцэнароў і ніякі расійскі не спрацуе, — піша кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. — ...За ўсе злачынствы Расія будзе адказваць перад міжнародным трыбуналам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.