Мінаховы здароўя: дзяўчынка нарадзілася як толькі загучаў гімн Беларусі

Мінаховы здароўя: дзяўчынка нарадзілася як толькі загучаў гімн Беларусі

Першы беларус у 2020 годзе з'явіўся на свет не ў сталіцы. Раней паведамлялася пра хлопчыка, які нарадзіўся 1 студзеня ў 2-м радзільным доме ў 00:10. Аднак прэс-служба Міністэрства аховы здароўя сабрала інфармацыю з усёй краіны і высветліла, што першыя дзеткі нарадзіліся ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях. У Віцебскім абласным клінічным радзільным доме ў 00:00:01 "з пачаткам выканання першага куплету гімна Рэспублікі Беларусь нарадзілася дзяўчынка" (2850 грамаў, 49 сантыметраў). "Практычна адначасова" дзяўчынка нарадзілася ў Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы (3420 грамаў). Праўда, гімн там не слухалі, але адзначылі час: 00:01.

Найбольш дзяцей у навагоднюю ноч нарадзілася ў Гродзенскай вобласці — 12 (7 дзяўчынак і 5 хлопчыкаў). У Мінску — 9 (6 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі), у Віцебскай вобласці — 6, у Гомельскай — 5, у Брэсцкай — 4 (2 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі), у Магілёўскай вобласці — 3 дзяцей, у Мінскай вобласці — 2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі