Мінчане адзначылі Міжнародны дзень таты

“Пакуль гэтае свята не носіць у нас статус афіцыйнага, але мы мяркуем, што ўсё наперадзе”, — сказала на адкрыцці начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Камітэту працы і соцабароны Мінгарвыканкаму Дыяна Дзямідава.



На думку чыноўніцы, трэба выкараняць стэрэатыпы, што тата — гэта толькі карміцель і здабытчык. “А на тое, што тата — сябар і прыяцель — мы часам забываемся”, — адзначыла яна. Яе таксама прыемна здзівіла, што сёння ў парк прыйшло вельмі шмат татаў з дзецьмі.



У праграме свята — конкурсы, канцэрт, прызы.



Дзень таты лічыцца міжнародным святам і адзначаецца ў 52 краінах у трэцюю нядзелю чэрвеня, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі