Мінчанін на свой Дзень нараджэння зварыў 500 літраў самагона
І зараз заплаціць штраф памерам 1,5 мільёна рублёў.
У сталічную міліцыю паступіла інфармацыя аб тым, што ў адным з прыватных дамоў на вуліцы Малой захоўваецца самагонка. Туды для праверкі прыбылі міліцыянты, якія знайшлі дзве бочкі самагонкі па 250 літраў кожная.
Гаспадар жылля заявіў праваахоўнікам, што такім чынам падрыхтаваўся спраўляць свой Дзень нараджэння. Аднак яму не паверылі – самагонку канфіскавалі і знішчылі. Мінчаніну цяпер прыйдзецца заплаціць штраф 1,5 мільёна рублёў, -- паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.