Мінчук абрабаваў двух п'яных мінакоў на вачах у міліцыянтаў

Мінчук абрабаваў двух нецвярозых мінакоў на вачах у супрацоўнікаў міліцыі.
Супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Заводскага РУУС праводзілі спецаперацыю. Увагу міліцыянтаў у цывільным прыцягнулі двое грамадзян, якія ішлі няўпэўненай хадой. Нечакана малады чалавек вырваў сумку ў аднаго з мужчын і стаў уцякаць. Праваахоўнікі кінуліся наўздагон і затрымалі хлопца. Цяпер на няўдалага рабаўніка распачалі крымінальную справу.

Дарэчы, незапланаваная вылазка, як адзначае БЕЛТА, не перашкодзіла супрацоўнікам міліцыі да канца адпрацаваць аператыўную інфармацыю і высачыць наркамана, з-за якога праводзілася аперацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі