Мінчук можа заплаціць 800 долараў штрафу за любоўнае пасланне і валянцінкі
Ад 30 да 50 базавых велічынь — такі штраф пагражае маладому мінчуку, які напярэдадні Дня святога Валянціна размаляваў фарбай пад'езд у доме №18 на вуліцы Козыраўскай, паведамляе “Мінск-навіны”.
22-гадовы хлопец вырашыў прызнацца дзяўчыне ў каханні незвычайным чынам: на вонкавай сцяне пад'езда ён намаляваў 20 валянцінак, а на тратуары пакінуў любоўнае пасланне. Неўзабаве парушальніка затрымалі.
Цяпер яму пагражае адміністрацыйная адказнасць за “наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці”. Яго могуць аштрафаваць на 1 мільён 750 тысяч рублёў. Акрамя таго, яму давядзецца аплаціць выдаткі за касметычны рамонт пад'езда — яшчэ каля 350 тысяч рублёў.