Мінчук падпольна гандляваў элітным алкаголем з Duty Free

Як інфармуе БелаПАН са словаў міліцыянтаў, атрымаць доступ у Duty Free падпольны гандляр здолеў дзякуючы яго папярэдняй працы ў сферы паветраных перавозак. Мужчына сотнямі літраў скупляў і пасля збываў з добрым наварам дарагія напоі: віскі, ром, гарэлку. Са студзеня 2008 года ён зарабіў каля 350 мільёнаў рублёў.



На ценявога алкадылера пачалі крымінальную справуа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Падчас ператрусу ў яго забралі 220 літраў гатовага да продажу алкаголю прыблізна на 110 мільёнаў рублёў (больш за 12 тысяч долараў).



Фота — mockwa.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі