Мінчук прынёс у банк долары і трапіў у міліцыю (фота)

Купюра ў 100 долараў выклікала ў яе сумненні і яна націснула на трывожную кнопку. Неўзабаве з'явіліся міліцыянеры з аўтаматамі. Дзве гадзіны мужчыну пратрымалі ў банку, яшчэ чатыры — ў міліцыі. У той жа дзень купюру праверылі і яна аказалася сапраўднай. Дадатковая экспертыза дала такі ж вынік. 100 долараў вярнулі мінчуку.

Гэтая гісторыя здарылася ў студзені. Уладзімір Медал'е вырашыў дамагчыся, каб супрацоўнікаў банку, якія ў яго забралі шмат часу, пакаралі. За дзевяць месяцаў ён напісаў ужо 10 заяваў у міліцыю, Следчы камітэт, Нацбанк, аднак адказы былі аднолькавыя: супрацоўнікі банка дзейнічалі па інструкцыі і нічога не парушылі. Тым не менш, мужчына гатовы змагацца і далей, каб касірку звольнілі, інфармуе газета "Комсомольская правда в Беларуси".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі