Мінчук вёз з Польшчы каву, якая аказалася марыхуанай

Амаль паўкілаграмы марыхуаны пад выглядам кавы спрабаваў увезці на тэрыторыю нашай краіны з Польшчы жыхар беларускай сталіцы. Наркотыкі былі выяўленыя падчас дагляду аўтамабіля на памежным пункце пропуску "Брузгі".
Як паведамляе БЕЛТА, супрацоўнікі КДБ валодалі інфармацыяй пра запланаваны правоз наркотыкаў, ведалі яны нават імя перавозчыка. Ім аказаўся малады мінчук, які да нядаўняга часу быў заснавальнікам рыэлтарскай кампаніі ў адной з краін Усходняй Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі