Мінчук зняў на відэа, як у яго скралі ровар
Здарэнне адбылося ў адным з жылых дамоў на вуліцы Якубава. Цяпер зламысніка шукаюць праваахоўнікі.
Жыхар Мінска зняў на відэа, як з тамбура скралі яго ровар. Ён устанавіў відэакамеру за свае грошы, але яна не спыніла зламысніка. Невядомы мужчына забраў з тамбура ровар. У міліцыі мяркуюць, што гэта мог быць наркаман, інфармуе сайт onliner.by.