Мінчук зняў жудаснае відэа ў аўтазаку пасля затрымання

Мінчук зняў жудаснае відэа ў аўтазаку пасля затрымання

Мінчук Дзяніс Германаў быў затрыманы падчас ланцуга салідарнасці 10 жніўня на праспекце Пераможцаў. Амапаўцы загналі яго ў аўтазак. Пры затрыманні хлопец падняў рукі ўверх, не супраціўляўся, не лаяўся матам, не хапаў нікога за абмундзіраванне.

У аўтазаку ён зняў на відэа тое, што там адбывалася. Калі пасля вызвалення мужчына прыйшоў у ізалятар на Акрэсціна забіраць рэчы, сярод іх пабачыў камеру. Дзяніс уключыў яе дома і пабачыў, што міліцыянты не сцёрлі відэа. 

Відэаролік ён прынёс для публікацыі журналістам партала TUT.by.

У роліку шмат нецэнзурнай лексікі — гэта амапаўцы размаўляюць з затрыманымі. Акрамя мату яны агучваюць пагрозы. Чуваць удары дубінак.

Па словах Германава, самога яго збілі тройчы: падчас затрымання, у аўтазаку і калі прывезлі ў ізалятар. "На Акрэсціна людзі вылі проста, іх білі смяротным боем", — згадвае ён.

Лекава-працоўны прафілакторый у Слуцку, куды затрыманых завезлі пасля ізалятара, ён згадвае цёплым словам у паўнанні з Акрэсціна.

Пасля вызвалення мінчук звярнуўся ў лякарню. У даведцы — дыягназ "падскурная гематома задне-медыяльнай паверхні правага сцягна, пярэдняй паверхні левага сцягна". Мужчына плануе звяртацца ў Следчы камітэт з заявай, каб прыцягнуць да адказнасці тых, хто яго збіў. Таксама ён хоча абскардзіць пастанову суда, які прысудзіў яму 12 сутак арышту.

Журналісты TUT.BY выслалі гэтае відэа ў ГУУС Мінгарвыканкама і Генеральную пракуратуру.

Наталля Ганусевіч, афіцыйная прадстаўніца сталічнай міліцыі, заявіла: "Мы не маем права каментаваць дзеянні сваіх супрацоўнікаў"

Генпракуратура ад каментароў адмовілася.

No video provider was found to handle the given URL. See the documentation for more information.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі