Мінчука асудзілі на 11 гадоў за забойства нявернай жонкі
Такі прысуд вынесла калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда. Прысуд набыў законную моц.
Пакаранне 48-гадовы мужчына будзе адбываць у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Як паведамляе БелаПАН, злачынства адбылося сёлета 3 студзеня. Каля крамы, куды прыйшоў па спіртное, каб пахмяліцца пасля навагодніх святаў, мінчук пазнаёміўся з мужчынам, які прыйшоў з такой жа мэтай. Потым яны выпівалі ў кватэры ў асуджанага ўтрох, разам з яго жонкай. Праз нейкі час гаспадар кватэры лёг спаць, а прачнуўшыся, пабачыў жонку, якая займаецца з госцем сэксам.
Мінчук ударыў госця нажом, які трапіўся пад руку. Жонку ён ударыў некалькі разоў, бо лічыў яе галоўнай вінаваўцай здарэння. Потым мінчук дапамог госцю апрануцца і выклікаў хуткую дапамогу. Мужчыну медыкам удалося выратаваць, жанчыну — не.
Фота — news.vitebsk.cc