Мінчукі пачнуць атрымліваць жыроўкі толькі 26 сакавіка

Мінчукі пачнуць атрымліваць жыроўкі толькі 26 сакавіка

Мінчукі пачнуць атрымліваць жыроўкі толькі ў суботу, 26 сакавіка. Раней чыноўнікі гаварылі, што паведамленні за жыллёва-камунальныя паслугі з'явяцца да 25-га. Аднак, як паведаміў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, налічэнне і пераразлік аплаты за аказаныя паслугі яшчэ ідзе. "Да канца заўтрашняга дня плануецца выставіць плацёжныя дакументы ў электроннай сістэме komplat.by", — цытуе словы Кухарава БЕЛТА.

Чыноўнік паведаміў, што аплаціць жыллёва-камунальныя паслугі на пошце ці ў банку мінчукі змогуць толькі з 26 сакавіка. У гэты дзень яны пачнуць атрымліваць даўно абяцаныя жыроўкі. Іх будуць разносіць і ў нядзелю, 27 сакавіка. Дастаўка жыровак мусіць скончыцца 28-29 сакавіка.

У Магілёве прыйшлі першыя жыроўкі: двухпакаёўка патаннела ўсяго на 13 тысяч

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў (на здымку знізу) нагадаў, што аплаціць жыроўкі за люты беларусы змогуць да 5 красавіка. Ні пеня, ні штраф ім не пагражаюць.

Мінчукі пачнуць атрымліваць жыроўкі толькі 26 сакавіка
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі