Мінчукі ў 2011 годзе будуць аплачваць толькі 34,5% ад кошту паслугаў ЖКГ

Субсідыі бюджэту Мінска на кампенсацыю выдаткаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў 2011 годзе складуць 205 мільярдаў рублёў. Гэта на 7% болей, чым сёлета, паведамляе БЕЛТА. Такім чынам, насельніцтву сталіцы абяцаюць актыўную сацыяльную падтрымку. Агульныя ж выдаткі бюджэту на паслугі ЖКГ складуць болей за 1 трыльён рублёў. Насельніцтва будзе аплачваць толькі 34,5% ад выдаткаў камунальнікаў. На бягучы рамонт жыллёвага фонду сталіцы ў 2011 годзе з гарадскога бюджэту плануюць накіраваць каля 36 мільярдаў рублёў, з іх — 13 мільярдаў на рамонт дахаў. На капітальны рамонт накіруюць 300 мільярдаў, што на чвэрць болей у параўнанні з 2010 годам. На замену і мадэрнізацыю ліфтаў выдаткуюць 32 мільярды. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі