Мінчукоў навучаць танчыць бразільскую самбу
Спецыяльна для гэтага міжнародная школа капоэйры FICAG запрашае ў Мінск бразільянку, прафесійную танцорку Luciana, якая тры дні будзе вучыць аматараў бразільскай культуры танчыць самбу.
Самба — гэта вельмі прыгожы, гарачы і энэргічны бразільскі танец. Яго танчаць мужчыны і жанчыны, на вуліцах і ў клубах, па адным і ў парах, хутка і павольна. Існуе мноства стыляў самбы, і з усімі імі Luciana будзе знаёміць мінчукоў з 8 па 10 лютага.
Да таго ж, у рамках гэтага мерапрыемства, якое мае назву Samba Weekend, 9 лютага ў 18:30 ў клубе «Алькатраз» пройдзе вечарына «FEEL BRASIL vol.4: Samba Weekend!», дзе ўсе жадаючыя змогуць патанчыць самбу. У праграме таксама жывое шоу з капаэйрай і экзатычным афрыканскім танцам “макулеле”.
Дадатковая інфармацыя на ficag.by