Мінчуку не аддалі два квіткі на хакейны паўфінал, выйграныя ў конкурсе
Конкурс ладзіла сетка крамаў "Еўраопт" і чыпсаў Lay's.
Пра гісторыю мінчука Максіма паведамляе Оnliner.by. Ён вырашыў паўдзельнічаць у акцыі: набыў два пакеты чыпсаў і захаваў касавы чэк. На ўдачу мінчук не спадзяваўся, але 7 траўня атрымаў ліст з паведамленнем, што ён пераможца.
Максім затэлефанаваў арганізатарам, і тыя пацвердзілі яго перамогу. Аднак калі мінчук пайшоў забіраць свой прыз, яго чакала непрыемная неспадзяванка. У папяровых спісах пераможцаў яго не апынулася, хаця на сайце яго прозвішча стаяла пад нумарам 84. Арганізатары патлумачылі сітуацыю збоем сістэмы і прапанавалі мінчуку гуляць далей.
Фота — onliner.by