Мінэканомікі: хуткая прыватызацыя беларускіх НПЗ "не выключаная"

Падчас інтэграцый нафтахімічнага комплексу Беларусі і Расіі можа адбыцца прыватызацыя некаторых беларускіх прадпрыемстваў. Як аб'екты прыватызацыі разглядаюцца "Нафтан" і "Гродна Азот". Магчымасць прыватызацыі беларускіх НПЗ падчас ток-шоў на тэлеканале АНТ агучыў наміністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў. На яго думку, прыватызацыя нафтахімічных прадпрыемстваў дазволіць ім вырашыць праблему з катастрафічным недахопам сыравіны.

Нагадаем, у выніку захавання мытных пошлін на імпарт расійскай нафты беларускія НПЗ з пачатку 2010 года не працуюць на поўніцу. У студзені-лютым іх загрузка складала ўсяго 60-65%, у сакавіку планавалася на ўзроўні 80%.

Іншыя прычыны, якія могуць падштурхнуць беларускі ўрад да прыватызацыі "фамільнага срэбра" — адставанне ў тэхналагічным плане і пошук новых рынкаў збыту, прыводзіць словы намміністра сайт "БДГ".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі