Мінфін Беларусі прагназуе бюджэтны дэфіцыт да 2023 года

Мінфін Беларусі прагназуе бюджэтны дэфіцыт да 2023 года

У бліжэйшыя гады Міністэрства фінансаў Беларусі чакае бюджэтны дэфіцыт. Такая сітуацыя працягнецца да 2023 года, перадае БЕЛТА.

Дэфіцыт кансалідаванага бюджэту, па прагнозах Мінфіна, будзе найбольшым у 2020 годзе — ён складзе 1,4 мільярда рублёў. У 2021 годзе ён прагназуецца ў памерах 0,2 мільярда рублёў, у 2022-м — 0,1 мільярда рублёў.

Плануецца, што даходы бюджэту ў 2020 годзе складуць 39,5 мільярда рублёў, выдаткі — 40,9 мільярда рублёў. У 2021 годзе — 40,8 мільярда і 41 мільярда адпаведна, у 2022-м — 42,1 мільярда і 42,2 мільярда.

Дэфіцыт бюджэту Мінфін тлумачыць расійскім "падатковым манеўрам", праз які знізіцца памер вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты. Паводле ацэнкі беларускага ведамства, ад пошлін у бюджэт у 2019 годзе паступіць 1,3 мільярда рублёў. Прагноз на 2020 год — 1 мільярд рублёў, на 2021-ы — 0,8 мільярда, на 2022-і — 0,6 мільярда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі