Мінгандлю не збіраецца вяртаць шапікі на сталічныя прыпынкі

Пытанне вяртання шапікаў на сталічныя прыпынкі не абмяркоўваецца. Пра гэта, паводле інфармацыі БелаПАН, заявіла чыноўніца Міністэрства гандлю Вольга Краўцова на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Па яе словах, адно з прыярытэтных пытанняў улетку — забяспечыць спажыўца ахаладжальнымі напоямі. Як заяўляюць чыноўнікі, для гэтага ў Беларусі арганізавана больш за 2 тысячы летніх кавярняў, якія прапануюць спажыўцу ахаладжальныя напоі.

Па словах Краўцовай, калі б была праблема набыць ахаладжальныя напоі, то былі б скаргі ў Міністэрства гандлю. Але такіх скаргаў няма

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі