Мінгандлю забароніць "Суперлато" выкарыстоўваць дзяцей ў рэкламе?
Як стала вядома Еўрарадыё, у аддзеле кантролю за рэкламай зараз разглядаецца скарга бацькоў на рэкламу “Суперлато”. Ім не падабаецца ролік, дзе па вуліцы гуляе хлопчык і кажа: "Я любимой мамочке подарю подарочек — пусть мама ездит на авто, благодаря Суперлото”. Пасля ён падыходзіць да маці, дорыць ёй кветкі і квіток. Аднак рэакцыя бацькоў наступная: ім не падабаецца, што дзеці замест ежы могуць патраціць грошы на латарэі. Як паведамілі Еўрарадыё ў аддзеле кантролю за рэкламай, зараз ролік знаходзіцца на экспертызе.
Супрацоўнік Міністэрства гандлю: У нас ёсць зварот, які тычыцца гэтага роліку. Мы зараз разглядаем гэтую справу. Рашэнне мусіць быць абгрунтаванае законам ці экспертызамі. Яно будзе прынятае цягам 2 тыдняў.
Еўрарадыё высветліла, што квіткі лато прадаюцца без узроставых абмежаванняў. Нават дзеткам.
А вядучыя шоў і аўтары ідэі рэкламнага сюжэта не бачаць у ім нічога крамольнага і кажуць, што са скаргамі да іх ніхто не звяртаўся.
Алеся, вядучая: Наадварот, бацькі нам пішуць удзячныя лісты. Кажуць, што ў выходныя дзяцей нельга супакоіць, а калі пачынаецца “Суперлато”, яны бяруць квіткі і ціха сядзяць каля тэлевізара. Гульня развівае, бо дзеткі запамінаюць лічбы. Дый шоў у нас вельмі прыгожае, відовішчнае. Дзеці глядзяць, разінуўшы рот.
Еўрарадыё вырашыла звярнуцца да спецыялістаў, якія б ацанілі, наколькі правільна і маральна выкарыстоўваць дзяцей у рэкламах такога кшталту.
Спецыяліст па рэкламе Юлія Ляшкевіч лічыць, што дзяцей можна выкарыстоўваць толькі ў рэкламе дзіцячых тавараў.
Ляшкевіч: Я лічу, што наяўнасць дзяцей ў рэкламе азартных гульняў абсалютна недапушчальная. Наогул выкарыстанне дзяцей ў рэкламе мусіць быць мінімальным. Напрыклад, калі гэта датычыцца дзіцячых тавараў ці калі яны рэкламуюць тавары, карысныя для здароўя. Тады можна паказваць сям’ю, дзяцей. Дзеці ў рэкламу вераць і ўспрымаюць яе вельмі літаральна.
Псіхолаг цэнтра “Дзіцячы гарадок” Святлана Васільева распавядае, што дзеці рэкламу ўспрымаюць несвядома і вельмі на яе “западаюць”.
Васільева: У рэкламе выкарыстоўваюцца законы ўспрыняцця, але яна звяртаецца да самых нізкіх інстынктаў чалавека. І дзеці значна больш блізкія да інстынктыўнай формы паводзінаў, чым дарослыя.
Па словах псіхолага, праз гэтую рэкламу “Суперлато” імкнецца дастукацца ўсё ж да бацькоў.
Васільева: У культуры славянскіх народаў да дзяцінства стаўленне асаблівае. Дзеці — каштоўнасць. Бо калі мы бачым дзіця, гэта выклікае давер. А вось наколькі можна выкарыстоўваць ці не – гэта ўжо пытанне маралі.
Дарэчы, у псіхолага ёсць прэтэнзія і да сацыяльнай рэкламы, якая ішла па Беларускім тэлебачанні , бо там выкарыстоўваецца механізм запалохвання. Святлана Васільева прыгадвае прыклад сацыяльнай рэкламы, калі ў кватэру, дзе знаходзіцца дзіця, пачынаюць ламіцца злодзеі. Яна кажа, што дзеці вельмі адмоўна рэагавалі на гэтую рэкламу і плакалі.
фота - афіцыйны сайт "Суперлато"