Мінгарвыканкам абяцае пакой у інтэрнаце кожнаму студэнту. Праз 3 гады
Праз тры гады кожны сталічны студэнт будзе забяспечаны інтэрнатам. Пра гэта падчас мітынгу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў Мінску 1 траўня заявіў выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Ён нагадаў, што ў сталіцы працягваецца будаўніцтва студэнцкай вёскі, піша БелаПАН.