Мінгарвыканкам дазволіў пікеты з асуджэннем гамафобіі
Як распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё адзін з арганізатараў акцыі Сяргей Прадзед, дазволеныя пікеты ў чатырох месцах з 10 заяўленых.
Мінгарвыканкам ўпершыню дазволіў правядзенне акцыі супраць гамафобіі, аднак забараніў выкарыстоўваць вясёлкавы сцяг — міжнародны сімвал геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендэрных людзей, спасылаючыся на тое, што ён не зарэгістраваны ў Беларусі.
Пікеты пройдуць 14 лютага.