Мінгарвыканкам хоча ўзяць на ўлік гадаў і сабак байцовых парод
Мінскія ўлады абвясцілі вайну рэптыліям ды іншым гадам, якія жывуць у горадзе. Новы старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька не выключае, што нормы ўтрымання хатніх улюбёнцаў у кватэрах мінчукоў бліжэйшым часам стануць больш жорсткімі, паведамляе Радыё Свабода. Некаторыя гараджане, збольшага каб уразіць іншых, трымаюць дома не толькі катоў ды хамякоў, але і небяспечных прадстаўнікоў дзікай прыроды — змеяў і павукоў, кайманаў («хатніх кракадзілаў»), байцоўскія пароды сабак. Цягам лета неаднаразова здараліся выпадкі, калі ўцякалі на волю небяспечныя жывёлы, у прыватнасці змеі. Толькі ў мінскі заапарк за лета прывезлі сем змеяў. Ратавальнікі адлоўлівалі іх проста пасярод вуліц. Апошні выпадак увогуле ўнікальны: знайшлі сярэднеазіяцкую кобру.
У чорны спіс Мінгарвыканкаму могуць трапіць не толькі земнаводныя, але і крылатыя жыхары. Напрыклад, стравусы ці павы. І першыя, і другія досыць агрэсіўна настроеныя да незнаёмцаў і могуць паводзіцца не зусім адэкватна.