Мінгарвыканкам не адмаўляецца ад ідэі ліквідаваць арганізацыю Някляева

Мінгарвыканкам адклікаў апеляцыйную скаргу на адмову гаспадарчага суда Мінску ліквідаваць даследча-асветніцкую ўстанову "Рух наперад". Менавіта яна ладзіць кампанію "Гавары праўду!" Як нагадвае БелаПАН, 7 ліпеня гаспадарчы суд сталіцы адмовіўся пазбаўляць рэгістрацыі "Рух наперад". Па словах прадстаўніка арганізацыі Віктара Сазонава, паседжанне калегіі суда 7 кастрычніка было "фармальнасцю". Рашэнне суда ад 7 ліпеня ўжо было адменена па зноў адкрытых абставінах. Гэта значыць, у апеляцыі проста не было сэнсу.

Па яго словах, перагляд справы пра ліквідацыю "Руху наперад" прызначаны на аўторак, 12 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі