Мінгарвыканкам не патлумачыў забароны антыалкагольнай канферэнцыі

Аднак улады Мінска яе забаранілі і не патлумачылі прычынаў свайго рашэння.

“Адным махам забаранілі без тлумачэнняў”, — адзначыў адзін з арганізатараў мерапрыемства Анатоль Астапенка.

Паводле яго словаў, на канферэнцыю збіраліся людзі з усёй Беларусі: святары, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, міністэрства аховы здароўя. “Лепшыя сілы хацелі мабілізаваць, а тут такое”, — паведаміў ён у каментары Krynitsa.info.

Мэтай канферэнцыі было заяўлена абмеркаванне сітуацыі з праблемай алкагалізацыі насельніцтва Беларусі і магчымасцяў супрацоўніцтва розных арганізацый для пераадолення нацыянальнай алкагольнай катастрофы. Па словах арганізатараў, дырэктару музею ВАВ, дзе павінна было прайсці мерапрыемства, патэлефанавалі з ідэалагічнага аддзелу Мінгарвыканкама, забараніўшы правядзенне мерапрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі