Мінгарвыканкам перагледзіць пытанне аб зносе кіёскаў на прыпынках

У бліжэйшы час Мінгарвыканкам разгледзіць пытанне аб зносе камерцыйных кіёскаў, што працуюць на прыпыначных пунктах у сталіцы. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Аляксандр Каліноўскі.
Нагадаем, раней паведамлялася, што Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб замене прыпыначных комплексаў, у складзе якіх ёсць кіёскі, навесамі. Уладальнікам кіёскаў будуць прапанаваныя варыянты для размяшчэння свайго тавару на пустых плошчах у гандлёвых цэнтрах або на рынках Мінска.

Што ж тычыцца кіёскаў, якія рэалізуюць білетную і друкаваную прадукцыю, то яны застануцца на прыпынках і будуць мадэрнізаваныя ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі