Мінгарвыканкам у 2010 годзе збяднее на 170 млрд рублёў?

З-за адмены падатку з продажаў тавараў рознічнага гандлю страты сталічнага бюджэту ў наступным годзе складуць 170 мільярдаў рублёў. Пра гэта заявіў 3 снежня на паседжанні ў Мінгарвыканкаме начальнік фінансавага ўпраўлення Аляксандр Кернажыцкі.  Таксама чыноўнік адзначыў, што галоўным адрозненнем бюджэту 2010 года стане выпуск і размяшчэнне дзяржаўных каштоўных папер. Гэтая новая практыка для гарвыканкама дазволіць прыцягнуць дадатковыя крыніцы фінансавання на суму ў 450 мільярдаў рублёў. Але нягледзячы на гэта ў 2010 годзе будзе цяжэй, чым у папярэднія гады.

Аляксандр Кернажыцкі: Вось ужо буйнейшыя краіны заявілі пра выхад з рэцэсіі. Але ўсё роўна наступны год будзе цяжкім. Гэта, вядома, будзе нашмат цяжэй чым, у 2006, 2007, 2008 гадах. Я думаю, што гэта будзе нават цяжэй, чым у 2009 годзе — за кошт таго, што ў нас у гарадскім бюджэце заставаліся нейкія рэсурсы з папярэдняга, 2008 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі