Мінгарвыканкам забараніў святкаваць Дзень Еўропы

Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні пікетаў для збору подпісаў за ўступленне Беларусі ў Еўрапейскі саюз. Пікеты мусілі адбыцца 1 траўня, калі адзначаецца Дзень Еўропы. Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Зміцер Бародка і Максім Сяргееў 14 красавіка 2009 года падалі заяўкі на правядзенне пікетаў у мінскім парку Дружбы народаў. У адказе, падпісаным намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Міхаілам Ціцянковым, гаворыцца, што Мінгарвыканкам не дазваляе правядзенне пікетавання, бо яно не адпавядае часткам пятай і шостай артыкулу 5 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь".

Як паведамляе "Хартыя'97", чыноўнікі прадэманстравалі пры гэтым юрыдычную неадукаванасць: пятая частка артыкулу 5 Закона "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь", на якую спасылаецца Ціцянкоў, не апублікаваная — не ўступіла ў законную сілу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі