Мінгарвыканкам задаволіў прапанову ТБМ аб узвядзенні бюста Вайніловіча

Мінгарвыканкам задаволіў прапанову ТБМ аб узвядзенні ў скверы побач з Чырвоным касцёлам бюста вядомага грамадска-палітычнага дзеяча Эдварда Вайніловіча , на чые ахвяраванні храм быў пабудаваны 100 гадоў таму. Пра гэта гаворыцца ў адказе начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіны Рудзікавай на ліст ТБМ, перадае БелаПАН. Паведамляецца, што ва ўпраўленні культуры і камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама лічаць магчымым устанаўленне бюста Вайніловіча на тэрыторыі, прылеглай да касцёла, пры ўмове вызначэння крыніц фінансавання і атрымання неабходных дакументаў.

Разам з тым упраўленне культуры Мінгарвыканкама не задаволіла прапанову ТБМ аб прысваенні імя Эдварда Вайніловіча скверу, які знаходзіцца побач з Чырвоным касцёлам. Адмова матывуецца тым, што прапанаваны тапонім не будзе адпавядаць стылістыцы сквера і тэме скульптурнага афармлення фантана, які знаходзіцца на яго тэрыторыі і носіць назву "Юнацтва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі