Міні-футбол, чэмпіянат Беларусі. "Дарожнік" разграміў "Белшыну"

Мінскі "Дарожнік" захоўвае лідэрства ў чэмпіянаце Беларусі па міні-футболу. У чарговым туры мінчукі разграмілі бабруйскую "Белшыну" з лікам 11:2, паведамляе “БелТА”. Пасля гэтай вікторыі ў каманды Валера Дасько стала 36 ачкоў, набраных у 14 матчах (12 перамог, 0 нічыіх, 2 паразы). На другім месцы сталічны “МАПИД”, які ў гасцях перамог "Нёман" з Бярозаўкі — 5:2. У домабудаўнікоў цяпер 34 балы. Замыкае тройку лідэраў мінскі БГУФК-"Моноракурс", які згуляў унічыю 2:2 з гомельскім СМП-354 і мае ў сваім актыве 31 ачко.

Зараз у чэмпіянаце краіны перапынак да лютага 2010 года. Падчас паўзы нацыянальная зборная Беларусі ўпершыню возьме ўдзел у фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы, які пройдзе з 19 па 30 студзеня ў Венгрыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі