Мінінфармацыі вынесла папярэджанне "Брестской газете"

Папярэджанне за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі падпісала першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Падставай для санкцыі стаў артыкул "Стомленых ад горада выратуюць  экапаселішчы". Як адзначае прэс-служба БАЖ, сама рэдакцыя газеты атрымала ліст ад Камянецкага райвыканкама, дзе ўказвалася на недакладнасці ў артыкуле. І рэдакцыя нават надрукавала яго ў якасці абвяржэння, якога патрабавалі раённыя ўлады. Тым не менш, Мінінфармацыі папярэдзіла выданне, не чакаючы выхаду абвяржэння.

Між тым, інфармацыя, аналагічная той, што апублікавала "БГ", з’явілася і ў шэрагу іншых выданняў вобласці — у тым ліку ў газеце "Заря", сузаснавальнікамі якой выступаюць Брэсцкі аблвыканкам і Брэсцкі аблсавет дэпутатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі