Міністарка ўнутраных справаў Брытаніі паліла траўку

Новая міністарка ўнутраных справаў Вялікай Брытаніі Джэкі Сміт прызналася, што падчас вучобы ў Оксфардзе паліла траўку.

Памылкі маладосці яна збіраецца выправіць, курыруючы ўрадавую праграму ўзмацнення кары за захоўванне і паленне траўкі. Джэкі Сміт — першая жанчына на пасадзе галоўнага паліцыянта Брытаніі.

“Трэба ёй прабачыць, — іранізавалі SkyNews. — Яна адначасна вывучала філасофію, эканоміку і паліталогію. Пасля трох кірункаў людзі робяць дзіўныя рэчы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі