Міністэрства абароны Беларусі сэканоміць грошы з дапамогай "Ваяра"
Вайсковае інфармацыйнае агенцтва "Ваяр" створана Міністэрствам абароны Беларусі. У яго склад увайшлі "Белорусская военная газета" ("Во славу Родины"), часопіс "Армия" і рэдакцыя інтэрнэт-сайта Мінабароны. У яго задачу ўваходзіць інфармаванне грамадскасці па пытаннях вайсковага будаўніцтва і непасрэдна пра дзейнасць Узброеных Сілаў у сучасных умовах. Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Міністэрства абароны Вячаслаў Раменьчык, "Ваяр" дапаможа сэканоміць грошы:
"Якраз стварэнне агенцтва нам дапамагло сэканоміць грашовыя сродкі, якія раней траціліся на гэтыя структуры. Мы тры структуры аб'ядналі пад адзіным кіраўніцтвам".
На базе агенцтва Мінабароны плануе стварыць і сваю радыёстанцыю. Але, як кажа Раменьчык, гэта пакуль яшчэ далёкая перспектыва.