Міністэрства абароны Украіны: расіяне не ўзялі пад поўны кантроль Лісічанск
Лісічанск / 5.ua
Расіяне не ўзялі пад поўны кантроль Лісічанск у Луганскай вобласці. Пра гэта ў каментары Бі-бі-сі паведаміў дарадца міністра абароны Украіны Юры Сак:
— Для ўкраінцаў каштоўнасць чалавечага жыцця з'яўляецца галоўным прыярытэтам, таму часам мы можам адыходзіць ад пэўных тэрыторый, каб у будучыні адбіць іх.
Пра тое, што расійскае войска поўнасцю захапіла Луганскую вобласць, раней заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.