Міністэрства аховы здароўя прапануе расіянам разабрацца з “Тусалам"
Беларусь прапануе Расіі цалкам уніфікаваць пералікі наркатычных сродкаў
і псіхатропных рэчываў. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя
нашай краіны. На сённяшні дзень яны супадаюць на 98%, але беларускі бок прапануе расіянам здзейсніць іх поўную ўніфікацыю.
Пры гэтым у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі нагадваюць пра нядаўняе асуджэнне ў Маскве двух беларускіх грамадзянаў за рэалізацыю “Тусала”, забароненага ў Расіі і дазволенага ў Беларусі.
18 кастрычніка ў міністэрстве адбылася нарада, на якой было прынятае рашэнне пра стварэнне міжведамственнай камісіі, у якую ўвайдуць прадстаўнікі МУС, КДБ, мытных органаў і МНС. Яна зоймецца фармаваннем рэспубліканскага пераліку прэкурсораў і наркатычных сродкаў.
Інтэрфакс