Міністэрства аховы здароўя: З-за павялічэння нараджальнасці бракуе вакцын

Праблемы, якія ўзніклі з забеспячэннем устаноў аховы здароўя вакцынамі супраць коклюшу, дыфтэрыі і слупняка і вакцынай супраць поліяміеліту, звязаныя з павелічэннем колькасці нованароджаных у канцы 2007 года ў параўнанні з канцом 2006-га. Аб гэтым паведаміла БелаПАН начальнік аддзела арганізацыі лекавага забеспячэння кіравання фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Наталля Малашка. Па яе словах, у сакавіку былі "некаторыя перабоі" з забеспячэннем рэгіёнаў вакцынамі супраць коклюшу, дыфтэрыі і слупняка і поліяміеліту.

Як адзначыла Н.Малашка, РУП "Фармация", якое займаецца закупам вакцын, не разлічыла, што колькасць дзяцей настолькі павялічыцца. Рэзерву вакцын не хапіла на ўсіх нованароджаных дзяцей.

У 2007 годзе ў краіне нарадзілася 103,4 тыс. дзяцей, што на 6,7 тыс. больш, чым у 2006-м.

Як паведаміла БелаПАН галоўны эпідэміёлаг Міністэрствы аховы здароўя Іна Карабан, неабходныя вакцыны ў Беларусь ужо паступілі. Яны знаходзяцца на складах на карантыне, праводзіцца іх унутраны кантроль. "Да канца гэтага тыдня вакцыны пачнуць паступаць у рэгіёны", — сказала І.Карабан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі