Міністэрства эканомікі праверыць таварныя рынкі Мінску

Мінэканомікі правядзе праверку абгрунтаванасці коштаў на розныя тавары і паслугі ў Мінску. Пра гэта заявіў 17 сакавіка на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення коштавай палітыкі камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Іосіф Рачыцкі. Рачыцкі: "У нас прыняты шэраг заканадаўчых актаў, якія прадугледжваюць спыненне нядобрасумленнай канкурэнцыі на таварных рынках. У сувязі з гэтым плануецца праводзіць маніторынг шэрагу рынкаў".

Па словах Рачыцкага, праверка закране 7 таварных груп, у тым ліку рынкі медтэхнікі, рыэлтарскіх паслуг, гандлю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі