Міністэрства гандлю цікавіцца рэкламай тэлеканалу "Белсат"
Міністэрства гандлю патрабуе ад лунінецкага выдання "Информ-прогулка" тлумачэнні ў сувязі з рэкламай у газеце тэлеканалу “Белсат”. На думку чыноўнікаў, супрацоўнікі выдання парушылі закон “Аб рэкламе”. Чыноўнікі настойваюць, каб выданне да 22 кастрычніка дало інфармацыю пра дзяржаўную рэгістрацыю, а таксама дакументы пра статус замежнага рэкламадаўцы (тэлеканалу "Белсат").
З гэтай нагоды Мінгандлю збіраецца “маніторыць” выданні, якія рэкламуюць “Белсат”. Раней такія ж прэтэнзіі ў міністэрства ўзнікалі да газетаў “Народная воля”, “Новы час” і некаторых рэгіянальных выданняў.
Мінгандлю мае права кантраляваць рэкламу ў выданнях. Аднак маніторынг рэкламы “Белсату” выклікае пытанні. Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік старшыні БАЖ юрыст Андрэй Бастунец.
Бастунец: "Мы бачым, што праводзіцца маніторынг рэкламы “Белсату” ў шматлікіх выданнях, што можа выклікаць пэўныя пытанні. Цяпер, усё, што ні адбываецца, звязанае з выбарчай кампаніяй. Гэта можа быць як ціск на “Белсат”, так і ціск на перыядычныя выданні, якія распаўсюджвалі інфармацыю пра яго ці яго рэкламу".