Міністэрства замежных спраў распрацавала законпраект аб “карце беларуса”
Міністэрства замежных спраў Беларусі распрацавала законапраект аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой. Плануецца, што тым асобам, якія маюць гістарычнае мінулае, звязанае з Беларуссю, а таксама актыўна супрацоўнічаюць з нашай краінай ва ўсіх сферах будзе выдавацца своеасаблівая “Карта беларуса”.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун.
“Распрацоўшчыкам праекту быў МЗС. Але гэта не будзе “Карта беларуса” — так яна проста ў народзе называецца. Гэта будзе “Пасведчанне суайчынніка”.
Паводле слоў Бегуна, дадзены законапраект ужо ўзгоднены з большасцю зацікаўленых структур.