Міністр адукацыі не бачыць неабходнасці ў вяртанні ЕГУ ў Беларусь

Міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў не бачыць мэтазгоднасці ў вяртанні Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Мінск.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў міністэрства нават не паступала такога звароту. Па словах Радзькова, у краіне дастаткова ВНУ, якія вырашаюць задачу падрыхтоўкі кадраў. Ён таксама звярнуў увагу і на наяўнасць у ЕГУ "вялікіх пытанняў з фінансаваннем", перадае “Інтэрфакс”.

Нагадаем, Міністэрства адукацыі ў 2004 годзе анулявала ліцэнзію ЕГУ, у якім навучалася каля тысячы чалавек. З таго часу ўніверсітэт пераехаў у Вільню, дзе працуе дагэтуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі