Міністр эканомікі заявіў, што перадумоў для росту цэн у Беларусі няма
Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі заявіў, што перадумоў для росту цэн у Беларусі няма. Паводле слоў Зіноўскага, перад урадам стаіць задача стрымліваць неабгрунтаваны рост коштаў, у тым ліку на лекі. Ён супакойвае: кантралюючыя ведамствы працуюць добра, своечасова даюць ацэнку парушальнікам антыманапольнага заканадаўства.
“Не трэба чакаць росту цэн. Будзе добры ўраджай, і цэны на прадукты будуць у тым дыяпазоне, які ўжо склаўся”, — цытуе БЕЛТА выказванне міністра на тэлеканале “Беларусь 1”.