Міністр энергетыкі адказаў на намер Літвы дэмантаваць ЛЭП, якая вядзе ў Беларусь

Міністр энергетыкі адказаў на намер Літвы дэмантаваць ЛЭП, якая вядзе ў Беларусь

Міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык пракаментаваў узаемадзеянне энергасістэмаў Беларусі і Літвы. Яго каментар з'явіўся на сайце міністэрства.

Па словах чыноўніка, сумесная праца беларускай і літоўскай энергасістэм вядзецца ў рамках сінхронна працуючага энергааб'яднання ЭК БРЭЛЛ (Электрычнае колца Беларусь — Расія — Эстонія — Літва — Латвія). 

Цяпер экспарт электраэнергіі з Беларусі ў Літву ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі гандлю энергабіржы Nordpool, а таксама па дамове з сістэмным аператарам Літвы АТ "Litgrid" пры аказанні аварыйнай дапамогі. У 2017 годзе экспарт электраэнергіі склаў 146,5 млн кВт ∙ гадз., у першым квартале 2018-га — 381,9 млн квт ∙ гадз. Аварыйная дапамога літоўскай энергасістэме з 2013 па 2018 год аказвалася 55 разоў, у тым ліку пяць разоў — у першым квартале 2018 года.

Па словах міністра, літоўскі бок загадзя паведаміў пра намер рэканструяваць электрасетку 330 кВ, прылеглую да беларускай энергасістэмы. Паколькі ў Літвы няма неабходнасці перадваць вялікія аб'ёмы электраэнергіі пасля закрыцця Ігналінскай АЭС, афіцыйная Вільня прыняла рашэнне аптымізаваць схему электрасетак 330 кВ.

Па словах Патупчыка, пры будаўніцтве АЭС улічвалася, што Літва захоча адлучыць сваю энергасістэму ад беларускай. Аднак беларускі бок разлічвае, што ўдасца наладзіць экспарт электраэнергіі ў краіны, з якімі ёсць міждзяржаўныя лініі электраперадачы.

"Мы разлічваем на узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў інтарэсах літоўскага і беларускага бакоў", — падкрэсліў міністр.

Пра тое, што Літва хоча дэмантаваць самую буйную ЛЭП, якая звязвае яе з Беларуссю, стала вядома 12 красавіка. Гэты крок літоўскія чыноўнікі тлумачаць жаданнем блакаваць пастаўкі электрычнасці з Беларускай АЭС. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі