Міністр фінансаў: Мы рыхтуем варыянты бюджэтных карэкціровак

17 снежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні праект бюджэту на 2015 год. Аднак з-за сітуацыі ў Расіі і свеце ў галоўным фінансавым дакументце давядзецца рабіць змены.

Вось што заявіў, адказваючы на пытанне Еўрарадыё, міністр фінансаў Уладзімір Амарын:

"Мы рыхтуем варыянты бюджэтных карэкціровак... Гэта не рызыка, гэта бюджэтны працэс. Мы пераглядалі бюджэт і ў бягучым годе, і ў мінулым годзе. Таму мы да гэтага гатовы".

Як вядома, у бюджэце прапісаны кошт нафты — 83 долара за барэль. Цяпер жа ён ужо ніжэйшы за 60 долараў.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі