Міністр гандлю: Коштавая сітуацыя ў Беларусі стабільная
Коштавая сітуацыя ў Беларусі стабільная. Пра гэта журналістам заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.
"Працягваецца інтэнсіўная праца з прадпрыемствамі натуральных манаполій, прадпрыемствамі-дамінантамі. У цяперашні час у індэкс спажывецкіх цэн натуральныя манаполіі робяць унёсак у памеры 1,04% з 2,5% інфляцыі, атрыманай за першы квартал. Свабодны рынак, або прадпрыемствы, якія працуюць у канкурэнтным асяроддзі, зрабілі ўнёсак 1,46%", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.
Калтовіч патлумачыў, што ў пералік дамінуючых унесеныя больш за 600 прадпрыемстваў. Гэта прадпрыемствы,чыя ўдзельная вага на таварных рынках складае больш за 35%. Спіс пастаянна змяняецца. "Летась прааналізавалі больш за 150 таварных рынкаў і ўключылі ў дамінанты больш за 130 прадпрыемстваў, пры гэтым выключылі 55", — падзяліўся лічбамі міністр.
Уключэнне ў такі пералік дае права прызначаць цэнавае рэгуляванне працы прадпрыемства ў адпаведнасці з законам "Аб коштаўтварэнні". "Свабодны рынак працуе, мы не ўмешваемся ў змяненні коштаў. Тут дзейнічаюць канкурэнтныя ўмовы: колькасць прадпрыемстваў, прапанаваная прадукцыя ствараюць сітуацыю спаборніцтва. Ніводнае прадпрыемства не завышае кошты неабгрунтавана", — запэўніў Калтовіч.